БЕЛАРУС, РОДНАЙ МОВЫ СВАЕЙ НЕ ЦУРАЙСЯ.

13.09.2018 прайшла лiтаратурная вечарына «БЕЛАРУС, РОДНАЙ МОВЫ СВАЕЙ НЕ ЦУРАЙСЯ»

Праграма уключала:

1.Мова народа – яго святыня. Уступнае слова бiблiятэкара i настаунiка беларускай мовы i лiтаратуры.

2.Святло роднай мовы. Выступленне вучняу з паэтычнай кампазiцыяй.

3.Роднаму слову – гучаць! Агляд лiтаратуры з кнiжнай выставы.

 

МОВА НАРОДА  - ЯГО СВЯТЫНЯ.

 

Вучні і настаўніки сабралiся, каб прыняць удзел у лiтаратурнай вечарыне « БЕЛАРУС, РОДНАЙ МОВЫ СВАЕЙ НЕ ЦУРАЙСЯ!».

Пачуць лепшыя творы, тэмай якiх  з’яўляюцца беларуская мова, яе важная роля для народа i краiны, яе гiсторыя i сенняшнi стан, яе прыгажосць i яе славутыя абаронцы.

Няма лепшага азначэння народа, чым мова. Калi ты нарадзiўся беларусам, калi жывеш на зямлi Беларусi, калi любiш сваю Радзiму,

нельга не шанаваць сваю родную мову. Людзi трымалiся роднага слова, таму што яно – роднае, а не таму, што прыгажэйшае за гаворку суседзяў. “Будзеш жыць, пакуль жыве слова наша, песня наша, мова наша”!

Гучалі вершы. У кампазiцыю ўвайшлi творы беларускiх паэтаў Н.Гiлевiча, Р.Барадулiна,П.Панчанкi, А.Дэбiша, Г.Бураукiна, Я.Купалы,

Я.Коласа. Гучалі музычная кампазiцыя.

 

Так сама ў бiблiятэцы была  падрыхтавана выстава, прысвечаная роднаму слову. На выставе прадстаўліны самыя розныя крынiцы,

 лiтаратура па мовазнаўству, кнi па гiсторыi мовы, слоўнi.

Спадзяемся, што ўдзельнікі не толькi атрымалi задавальненне ад цудоўных вершаў, але адчулi моцныя пачуццi аўтараў.

Магчыма , наша вечарына выклiча жаданне больш адказна паставiцца да вывучэння роднай мовы.