Skip to main content

Міжнародны дзень роднай мовы 2024

21 лютага адзначаецца Міжнародны  дзень роднай мовы. Калектыў УА "Брэсцкае дзяржаўнае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву" запісаў відэаролік, з чытаннем паэтычнага твора на беларускай мове.

Відэаролік накіраваны на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай, спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Прыемнага прагляду!